«Платформу» — арганізацыю, створаную былымі вязнямі для абароны вязняў, — зліквідавалі

09.10.2012 / 16:22

Гаспадарчы суд Мінска задаволіў пазоў падатковай інспекцыі Савецкага раёна Мінска і пастанавіў зліквідаваць «Платформу».

Кіраўнік арганізацыі Андрэй Бандарэнка паведаміў, што будзе абскарджваць рашэнне суда.

Справу разглядаў суддзя Алег Клюйко.

Падаткавая інспекцыя прасіла ліквідаваць арганізацыю. Маўляў, тая парушыла тэрмін падачы дэкларацыі і не паведаміла пра змену месца знаходжання.

«Платформа» займалася абаронай правоў вязняў турмаў і калоній.