П’яны мужчына ўпаў на рэйкі на станцыі метро «Магілёўская»

26.09.2012 / 10:14

П’яны мінчанін 1959 года нараджэння, чакаючы цягніка, па неасцярожнасці ўпаў на рэйкі на станцыі метро «Магілёўская».

Як паведамілі ў праваахоўных органах, інцыдэнт адбыўся ў 23.04 25 верасня. Мужчыну аператыўна дасталі з чыгуначных пуцей.

Прыпынку ў руху цягнікоў не было.