СМІ Грэцыі праводзяць 24-гадзінны страйк

24.09.2012 / 12:52

СМІ Грэцыі праводзяць у панядзелак 24-гадзінны страйк у знак пратэсту супраць жорсткіх мер ўрада па скарачэнні выдаткаў.

Дзяржаўныя і прыватныя тэлеканалы і радыёстанцыі не перадаюць выпускі навін і забаўляльныя перадачы. Большасць навінавых сайтаў не абнаўляецца.

Акрамя таго, у аўторак раніцай у Грэцыі не будуць выходзіць газеты. Страйк праводзіцца за два дні да ўсеагульнай 24-гадзінай забастоўкі, прызначанай на сераду.