Які працэнт яўкі на гэтым участку (ведамасці на фотах)? 57%!

дададзеныя новыя фоты

Карэспандэнт «Нашай Нівы» назіраў за падлікам галасоў у Мінску. Член камісіі падняла ведамасць выбаршчыкаў у часе падліку галасоў.

23.09.2012 / 23:22

Карэспандэнт «НН» вырашыў папрысутнічаць на падліку галасоў на адным з участкаў мінскай акругі № 101. Участак выбраў першы-лепшы, недалёка ад месца пражывання. Такім чынам,

мы на ўчастку № 358 у звычайнай сталічнай школе № 7.

Фота падчас падліку галасоў. Ведамасці выбарцаў амаль пустыя.

Фота падчас падліку галасоў. Ведамасці выбарцаў амаль пустыя.

Павялічаны кавалак папярэдняга фота. На адным лісце каля 6-7 подпісаў, на другім - адзін!

Фота падчас падліку галасоў. Ведамасці выбарцаў амаль пустыя.

Павялічаны кавалак папярэдняга фота. На лісце каля двух (?) подпісаў

Камісія ў поўным зборы.

Старшыня камісіі справа на пярэднім плане.

Выніковы пратакол

Спачатку крыху статыстыкі. У нас зарэгістравана 2150 выбарцаў. Паводле інфармацыі кампаніі «Байкот-2012»,

прагаласаваць датэрмінова прыйшоў 231 (10,74%) выбарца.
Праўда, лічбы могуць быць і завышаныя, бо першыя два дні назіральнікаў на ўчастку не было.

У дзень галасавання выбарцаў было трохі больш. Паводле інфармацыі назіральнікаў ад руху «За Свабоду»,

па стане на 19.00 налічылася яшчэ 290 (13,49%) чалавек. Назіральнікі з пралукашэнкаўскіх арганізацый называюць іншую лічбу — больш за 400 чалавек.

Камісія, вядома ж, лічыла па-іншаму. Афіцыйныя падлікі датэрміновага галасавання сведчаць, што ў выбарах узялі ўдзел 855 чалавек - розніца ў падліках падчас папярэдняга галасавання склала каля 8,5%. Такім чынам,

нават калі браць інфармацыю пралукашэнкаўскіх назіральнікаў і афіцыйныя датэрміновыя падлікі, атрымліваецца, што прагаласавала не больш за 40% выбарцаў.
Аднак ці рашыцца камісія дамаляваць яшчэ больш за 10%? Сачыце за анлайнам на NN.BY.

19.30. Выбарцы па-ранейшаму ідуць вельмі рэдка - па адным-два за пяць хвілін. Здаецца, шанцаў на 50%-ую яўку няма,

20.00. Участак закрыўся, пачаўся падлік галасоў.

20.27. Прыязная камісія паведаміла, што бюлетэнь атрымала 1163 чалавекі. Гэта 54% выбарцаў. Выбары адбыліся! Самае смешнае, што падчас падліку колькасці тых, хто прагаласаваў, сябры камісіі незнарок паказвалі старонкі са спісамі выбарцаў (я сфатаграфаваў). Колькі прагаласавала насамрэч - глядзіце на фота сярэднестатыстычнай старонкі. Тры подпісы на старонцы з больш чым 20 выбарцаў...

Апроч таго, колькасць зарэгістраваных выбарцаў скарацілася амаль да 2020 чалавек. Такім чынам,

яўка склала 57%.

20.30. Ідзе падлік галасоў за кожнага кандыдата. Але хіба гэта кагосьці цікавіць?

20.30. Супер! У нас абвяшчаюць пажарную небяспеку. Патрабуюць эвакуацыю.

21.30. Падлік галасоў скончаны. Праўладны кандыдат Кузьміч атрымаў 58%.

Ягор Марціновіч