ЦВК: Яўка выбаршчыкаў на 16.00 склала 58,6%, у Мінску — 48% з улікам датэрміновага

23.09.2012 / 17:02

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама Беларусі, на 16.00 яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу склала 58,6%.

У Брэсцкай вобласці ўжо прагаласавала 56% выбаршчыкаў (на 14.00 - 45,7%), у Віцебскай - 65,6% (57,5%), Гомельскай - 62,8% (56,5%), Гродзенскай - 58% (47,9%), Мінскай - 59,6% (51,4%, Магілёўскай - 64,2% (54,8%) і Мінску - 48% (39,7%).

У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 18 па 22 верасня, прыняло ўдзел 25,9% выбаршчыкаў.