У Македоніі старшыня ЦВК прызначаецца найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй
10.09.2012 / 16:40
На радзіме Антоніа Мілашоскі — у Македоніі — кіраўнік ЦВК прызначаецца самай буйной апазіцыйнай партыяй краіны. Пра гэта кіраўнік місіі доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ ў Беларусі Антоніа Мілашоскі паведаміў 8 верасня.
Адказваючы на пытанне пра асаблівасці выбараў у Беларусі, кіраўнік місіі адзначыў, што ў кожнай краіне «свой погляд на выбарчую кампанію і свой выбарчы кодэкс», таму прынцыпы арганізацыі выбараў адрозніваюцца.
У якасці прыкладу Антоніа Мілашоскі прывёў сваю краіну — Македонію, дзе кіраўнік цэнтрвыбаркама прызначаецца самай буйной апазіцыйнай партыяй, а не прэзідэнтам, як у Беларусі, і ўхваляецца парламентам. «
Ён таксама ўказаў на «неабмежаваныя магчымасці» ў Македоніі як кандыдатаў у доступе да СМІ, так і саміх масмедыя.«Гэта значыць колькасць сустрэч з кандыдатамі, з выбаршчыкамі, колькасць інтэрв’ю не абмежавана», — падкрэсліў кіраўнік місіі доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ.
«Улічваючы, што выбары адбудуцца літаральна праз некалькі тыдняў, можна сцвярджаць, што выбарчая кампанія праходзіць з вельмі малым узроўнем актыўнасці», — сказаў Мілашоскі.