У Чэрыкаве загінуў падлетак, зваліўшыся з апоры моста

05.09.2012 / 10:07

Трагедыя адбылася ўвечары 4 верасня. Хлопец 1997 года нараджэння, які гуляў з сябрамі на мосце праз раку Сож, не ўтрымаўся і зваліўся з яго на бетонную аснову.

Ад атрыманых траўмаў падлетак памёр на месцы.