Двухразовым прызёрам Паралімпіяды стаў тэрарыст, асуджаны на 84 гады
З прычыны гадавой галадоўкі ён стаў паралізаваным.
03.09.2012 / 13:52
Себасцьян Радрыгес Велоза (Іспанія) двойчы станавіўся сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Лондане. Паралізаваны плывец быў у свой час быў асуджаны на 84 гады за забойства.
Падчас турэмнага зняволення ён разам з іншымі сукамернікамі зладзіў зацяжную галадоўку, якая доўжылася 432 дні.Ён адзіны, хто выжыў, прычым Велозу ўрэшце прымусілі паесці. У выніку спартовец атрымаў пашкоджанне некаторых унутраных органаў, а яго ніжнія канечнасці былі паралізаваныя.
Калі Велоза выпусцілі з турмы ў пачатку 1996 года, ён заняўся плаваннем. З тых часоў ён выйграў 13 медалёў на Гульнях у Сіднэі, Афінах і Пекіне.За свае выдатныя поспехі ў спорце ён атрымаў амністыю ад іспанскага ўрада ў 2007 годзе.