«Суперлато» адмяніла футбол

А 19-й пачаўся матч «Гомель» — БАТЭ, але гледачам прапануюць крывы эфір.

02.09.2012 / 19:07

Ці не галоўны матч лета (і найбліжэйшых тыдняў восені) а 19-й гадзіне пачаўся ў Гомелі, дзе гуляюць «Гомель» і БАТЭ.

Перамога гаспадароў хоць нейкім чынам захавае інтрыгу ў беларускім футбольным чэмпіянаце.

Але гледачоў, што ўключылі тэлевізар, пасцігла горкае расчараванне. На «Беларусь-2» ідзе жывы эфір «Суперлато».
Нагадаем, што з 1 верасня латарэі перанеслі з канала «Беларусь-1» на гэты напалову спартовы канал.

Матч «Гомель» — БАТЭ пачнуць трансляваць, а 21:10.

Найбліжэйшымі тыднямі аналагічнае расчараванне пасцігне фанатаў хакея.
Гасцявыя і хатнія матчы ХК «Дынама-Мінск» таксама будуць паказваць у запісу. Ад 19-й да 20-й на беларускіх каналах — выступы кандыдатаў у дэпутаты.

nn.by