Хіт Інтэрнэту — літоўскі ваяка, які не можа выламаць дзверы

Справа была на вучэннях.

28.08.2012 / 20:38

У Youtube гэты ролік прагледзелі 1,23 млн разоў за тыдзень, піша партал ru.delfi.lt. Многія літоўскія знакамітасці аб такой папулярнасці могуць толькі марыць. А механізаванаму пяхотнаму батальёну імя Князя Альгерда Літоўскай арміі гэта ўдалося. Карыстальнікам дастаткова было паказаць адзін відэасюжэт з вучэнняў, у час якіх вайскоўцу ніяк не ўдавалася выбіць дзверы.

Кароткі сюжэт у Youtube размясціў сам батальён імя Князя Альгерда. У ім ваяка, узброены цяжкай кувалдай, б'е па дзвярах, а двое іншых з нецярпеннем чакаюць магчымасці ўварвацца ў памяшканне. Чакаюць і чакаюць. Працягваюць чакаць. Дзясяткі удараў па дзвярах — і ўсё безвынікова. Тады не вельмі ўдалы штурм паскарае калега-жаўнер, выбіўшы дзверы нагой.

СП