У Варшаве знайшлі бомбу і эвакуявалі 3000 чалавек

28.08.2012 / 17:39

Бомба часоў Другой сусветнай вайны вагой дзве тоны знойдзеная ў аўторак у цэнтры Варшавы пры будаўніцтве лініі метро.

Была праведзена эвакуацыя каля 3 тыс. чалавек. Сярод эвакуаваных — супрацоўнікі галоўнага офіса Нацыянальнага банка Польшчы і польскай ТВ.

Неразарваная бомба была знойдзена на глыбіні 10 метраў.