Як ратуюць найбольшае балота Еўропы — відэа

Рэпартаж з Ельні, што ў Мёрскім раёне.

19.08.2012 / 12:13

Сёлета грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у пяты раз ладзіць валанцёрскія злёты на самым буйным балоце ў Еўропе.

Традыцыйна яны праводзяцца ў канцы лета ў Віцебскай вобласці ў рамках праекта «Выратуем Ельню разам!».

Мэта мерапрыемства — рамонт плацін для падтрымання воднага балансу на балоце пасля аднаўлення гідралагічнага рэжыму.
На самым буйным у Еўропе верхавым балоце Ельня.

З моманту першага валанцёрскага лагера на Ельні прайшло каля дваццаці падобных акцый, у якіх узялі ўдзел больш за дзвесце чалавек. Для многіх валанцёраў ўдзел у лагерах — добрая традыцыя.

Карэспандэнт «Салідарнасці» правёў разам з валанцёрамі «Аховы птушак Бацькаўшчыны» адзін дзень і асабіста пераканаўся — ратаваць балота не толькі добра, але і займальна.