«У вашым пад’езьдзе жыве чалавек, у якога ні сораму ні сумленьня»

У Магілёве невядомая арганізацыя «Патрыёты Беларусі» распаўсюдзіла ўлёткі, у якіх названыя імёны людзей, якія сьведчылі ў судзе пра нібыта хуліганскія дзеяньні актывістаў апазыцыі.

05.04.2007 / 12:22

У Магілёве невядомая дагэтуль арганізацыя «Патрыёты Беларусі» пачала распаўсюджваць улёткі, у якіх названыя імёны людзей, якія, нібыта, на судзе 2 красавіка далі непраўдзівыя паказаньні супраць грамадзкіх актывістаў Антона Ўсьцімчука ды Яўгена Суворава. Абодва асуджаныя Ленінскім судом Магілёва на сем сутак адміністрацыйнага арышту.

Як вынікае з распаўсюджанай інфармацыі блізу 200 ўлётак раскіданыя ў паштовыя скрынкі дамоў па вуліцы Куцепава й Маўчанскага, там дзе й жывуць сьведкі. Тэкст паведамленьня просты і ляканічны: «У вашым пад’езьдзе жыве чалавек, у якога ні сораму ні сумленьня». Далей называецца учынак гэтага чалавека.