У Дэмі Мур новы каханы

27.07.2012 / 13:22

Дэмі Мур больш не перажывае наконт разводу з Эштанам Катчарам. Ягоны раман з Мілай Куніс, насуперак чаканням папарацы, не выклікае ў яе ніякіх пачуццяў.

Дэмі Мур зараз не да гэтага -- яна занятая новымі стасункамі. Новы каханы сусветнай вядомай акторкі - Марцін Хэндэрсан, які паспеў засвяціцца ў мностве фільмаў, кліпаў і серыялаў.

У рамане абодвух акцёраў не застаецца сумневаў.
Пару на працягу некалькіх дзён бачылі ў кафэ і рэстаранах Нью-Прэстана. Яны хадзілі ў паход па запаведніку і кожны вечар танчылі ў рэстаране. Мяркуючы па здымках і сведчаннях відавочцаў, 49-гадовая актрыса і 37-гадовы акцёр знаходзяцца ў самай рамантычнай стадыі сваіх адносін.