Беларускі трактар на Алімпе - фотафакт

Вось такую карціну давялося назіраць у Грэцыі.

11.07.2012 / 23:27

Вось такую карціну давялося назіраць у Грэцыі, каля найвышэйшага горнага ланцуга краіны — міфічнага Алімпа, дзе цяпер нацыянальны парк. Беларускі трактар відавочна яшчэ служыць сваім грэчаскім гаспадарам.

Хуткасныя трактары МТЗ-5 МС магутнасцю ў 48 к.с. пачалі збіраць у Мінску ў 1959 годзе. Гэты экзэмпляр, які няблага захаваўся пасля 50 гадоў эксплуатацыі, можа быць найлепшай рэкламай МТЗ.

даслаў чытач Алесь Лемяшэўскі