У Ружанах з могілак скралі пліту

29.03.2007 / 10:11

Заяву ў міліцыю аб знікненні з магілы сваяка на Ружанскіх могілках пліты з нержавейнай сталі напісала на мінулым тыдні жыхарка Слоніма.

Апошні раз жанчына наведвала магілку ў лістападзе мінулага года. Калі нядаўна прыйшла на могілкі зноў — пліты не было. Хто і калі здзейсніў акт вандалізму, цяпер павінны высветліць работнікі міліцыі.