Спякотна будзе да канца тыдня

6—7 ліпеня максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30—34°С, месцамі па паўднёвым захадзе краіны — да плюс 35°С.

05.07.2012 / 14:09

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 6 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14–21°С, максімальная днём +30–34°С, па паўночным усходзе +26–29°С.

У Мінску 6 ліпеня пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +18–20°С, максімальная днём каля +30°С.

7–8 ліпеня па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +14–21°С, максімальная днём +26–33°С, па паўднёвым захадзе месцамі да +35°С.