Ад 2 ліпеня распачынаюцца пілігрымкі ў Будслаў

Пілігрымку раварыстаў узначаліць Тадэвуш Кандрусевіч.

02.07.2012 / 10:20

Ад 2-га ліпеня пачынаюцца пілігрымкі на Будслаўскі фэст, які сёлета пройдзе 6-7 ліпеня. Кожная з іх распачынаецца пасля ранішняй імшы, што а 9-й гадзіне.

2-га ліпеня — моладзевая пілігрымка ад Катэдры.

3-га — пілігрымка ад Чырвонага касцёла.

4-га — пілігрымка для раварыстаў, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Адпраўленне ад Чырвонага касцёла

4-га — пілігрымка евангелістаў, выпраўляецца ад Чырвонага касцёла.

Таксама арганізаваны дзве аўтобусныя пілігрымкі ад Чырвонага касцёла

6-га ліпеня ў 17.30 і 7-га ліпеня ў 6.30 раніцы.

Кантактныя тэлефоны для тых, хто хоча ўзяць удзел у пілігрымках.

(017) 2004415 — Чырвоны касцёл

(017) 2266244, (017) 2266248 — Катэдра.

Праграма Будслаўскага фэста

nn.by