Статкевіч змешчаны ў карцар

Падрабязнасці невядомыя.

27.06.2012 / 23:45

Як толькі што стала вядома, экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Мікалай Статкевіч 27 чэрвеня змешчаны ў карцар Магілёўскай турмы №4, паведамляе statkevich.org

Нагадаем, у маі 2011 года суд прызнаў экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў і прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17, аднак 15 студзеня 2012 года быў пераведзены ў магілёўскую турму № 4. Прычынай стала афіцыйнае прадстаўленне адміністрацыі калоніі, згодна з якім асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця»