Нарвежская пракуратура патрабуе прызнаць Брэйвіка вар'ятам

21.06.2012 / 17:13

Пракуратура Нарвегіі на працэсе па справе Андэрса Брэйвіка, які абвінавачваецца ў забойстве 77 чалавек, запатрабавала прызнаць яго вар’ятам і змясціць на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную клініку, паведамляе Reuters.
Гэтае рашэнне азначае, што абвінавачванне прызнае Брэйвіка вар’ятам, нягледзячы на ​​супярэчлівыя заключэнни экспертаў наконт стану яго здароўя.

Сам тэрарыст просіць прызнаць яго псіхічна здаровым і настойвае, што ён спрабаваў абараніць народ Нарвегіі, змагаючыся з прыхільнікамі ісламскай іміграцыі.

Летам 2011 года Андэрс Брэйвік узарваў бомбу ў цэнтры Осла, пасля чаго адкрыў стральбу па ўдзельніках моладзевага летніка Працоўнай партыі на выспе Утоя. Загінулі тады 77 чалавек.