Праваабаронцу Бандарэнку папярэдзіла пракуратура

21.06.2012 / 13:43

Пракуратура Мінска вынесла папярэджанне кіраўніку арганізацыі «Платформа» Андрэю Бандарэнку за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.

Падставай стаў зварот «Платформы» ў Міжнародную федэрацыю хакея з заклікам не праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калі не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя і не спыняцца рэпрэсіі ў дачыненні да праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Пракуратура ўбачыла ў звароце «заведама ілжывыя звесткі аб палітычным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь або яе органы».