Спрэчны гол іспанцаў, і Харватыя трэцяя лішняя

18.06.2012 / 23:41

Закручаная сітуацыя ўтварылася ў групе С перад апошнім днём. Іспанія, Італія і Харватыя маглі набраць роўную колькасць пунктаў.

Усё да гэтага ішло, бо італьянцы намаганнямі Пірла і Балатэлі атрымалі перамогу над аўтсайдарам Ірландыяй — 2:0.

Другі матч быў куды больш напружаны. Адзіны гол Хесус Навас забіў за 2 хвіліны да сканчэння асноўнага часу матча. Вельмі спрэчны эпізод, ці быў афсайд у Іньесты ў гэтым моманце.

У некалькіх момантах суддзя таксама прымаў неадназначныя рашэнні, калі не прызначаў пенальці ў вароты Іспаніі.

У выніку ў групе С наступнае становішча: Іспанія — 7 пунктаў, Італія — 5, Харватыя — 4, Ірландыя — 0. Харватыя застаецца за бортам чвэрцьфінала.

ЗП