Гандбольная зборная Беларусі ў кроку ад выхаду на чэмпіянат свету

Славакія-Беларусь — 24:26. Вырашальная гульня ў адказ праз тыдзень на «Мінск-Арэне».

09.06.2012 / 19:40

Мужчынская гандбольная зборная Беларусі правяла ў Кошыцах першы матч плэй-оф кваліфікацыі чэмпіяната свету супраць каманды Славакіі. Перамога за нашымі — 26:24.

Гульня ў адказ пройдзе 17 чэрвеня на «Мінск-Арэне».
Пераможца па суме дзвюх гульняў трапіць на сусветнае першынство.

Nashaniva.com