Іх адказ Кіркораву: у сераду ў Мінску выступіць Ігар Расцяраеў — відэа

Сацыяльны пратэст супраць гламуру і папсы.

22.05.2012 / 20:28

У Мінску 23 мая (серада) з праграмай «Камбайнёры» выступіць вядомы расійскі музыкант Ігар Расцяраеў. Канцэрт пройдзе ў Jackclube, што па адрасе Няміга, 12.

Білеты каштуюць па 150 тыс. Пачатак, а 20-й.

***

Ігар Расцяраеў — акцёр тэатра «Буф», стаў вядомы сваімі песнямі сацыяльнага пратэсту, такая, напрыклад, як камбайнёры. Расцяраеў спявае пра іншую Расію, як у песні «Рамонкі» ды інш.

У ліпені 2011 года Ігар Расцяраеў атрымаў незалежную музычную прэмію «Стэпавы воўк» у намінацыі «Нешта» (гэтая прэмія дасталася таксама рэперу Нойз МС і «Ляпісу Трубяцкому»). Выступаў на галоўнай сцэне рок-фестывалю «Нашэсце».

Культавыя «Камбайнёры»

«Рамонкі»

nn.by