У Столінскім раёне загінуў 20-гадовы матацыкліст

Яшчэ адзін 18-гадовы кіроўца разбіўся ў Любанскім раёне.

22.05.2012 / 11:33

Два ДТЗ са смяротным вынікам адбыліся ў выходныя. 20-гадовы матацыкліст у вёсцы Гарадзец Столінскага раёна не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў плот. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Другая аварыя адбылася ў Любанскім раёне. 18-гадовы ліцэіст, у якога не было правоў кіроўцы, выехаў на матацыкле за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў плот. Хлопец памёр у бальніцы.