Ладуцька вызначыў пешаходны маршрут вуліцы Маркса - фоты

«У суботы-нядзелі вуліца Карла Маркса павінная стаць пешаходнай, пачынаючы прыкладна з 9 Мая», — заяўляў мэр сталіцы Мікалай Ладуцька некалькі дзён таму.

03.05.2012 / 20:08

Ад мая ў цэнтры Мінска павінна з'явіцца цалкам пешаходная вуліца.

Ладуцька ўдакладніў, што такая схема арганізацыі руху павінная быць сезоннай і працаваць у траўні-жніўні. Старшыня Мінгарвыканкама даручыў адпаведным службам сумесна з ДАІ адпрацаваць схему арганізацыі пешаходнага руху па вуліцы Карла Маркса і загадзя праінфармаваць пра новаўвядзенне суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва.

ГС