Моцная магнітная бура чакаецца 8 cакавіка

07.03.2012 / 14:54

Наймагутнейшая рэнтгенаўская ўспышка на Сонцы адбылася ў ноч на 7 сакавіка. Выкід сонечнай плазмы, што суправаджаў яе, можа прывесці да моцнай магнітнай буры 8 сакавіка.

Успышка на Сонцы адносіцца да класа X5. Гэта самая магутная ўспышка з 9 жніўня 2011 года, калі была зарэгістравана ўспышка X6.9.