Жыды‑выбаршчыкі падалі жалабу на няправільныя выбары

«НН» сто гадоў з Вамі

01.03.2007 / 15:53

Гродна. Жыды‑выбаршчыкі падалі жалабу на няправільныя выбары. Мужыкі падалі таксама жалабу, пад каторай усе падпісаліся. Мужыкі просяць, каб адмяніць губэрнскія выбары дзеля таго, што яны былі абдурманены духоўнымі, каторыя ня ў пользу мужыкоў скарысталі зь іх шчырай хрысьціянскай веры, што «архірэй няпраўды ня скажа».

«Наша Ніва». №8. 1907