Пуцін запатрабаваў, каб працягаў «Хроснага бацькі» не было

Усе інфармацыйныя войны павінны быць скончаныя, мяркуе ён.

17.02.2012 / 21:56

Прэм’ер-міністр Расіі і кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Пуцін заявіў, што серыял «Хросны бацька» — глупства і яго не павінна больш быць.

Праз сваю давераную асобу, расійскага чыноўніка і адначасова пісьменніка Валерыя Казакова, Пуцін паабяцаў спыніць усе інфармацыйныя войны з Беларуссю.

«На сустрэчы з даверанымі асобамі я паднімаў пытанне пра шчырасць узаемаадносінаў паміж Расіяй і Беларуссю.

Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, што серыял «Хросны бацька» — глупства і гэтаму не павінна быць працягу ў будучыні.
Такая палітыка павінна быць дэзавуяваная», — сказаў Казакоў.

Па словах пісьменніка, Пуцін прызнаў, што «супрацьстаянне перайшло на побытавы ўзровень».

Ej.by