Тарыфную стаўку паднімаюць з 151 да 200 тыс. рублёў

Гэта падніме заробак бюджэтнікаў амаль на 20%.

30.12.2011 / 17:20

1 студзеня 2012 года тарыфная стаўка першага разраду павышаецца са 151 тыс. да 200 тыс. рублёў, або на 32,5%.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў пастанову Савета міністраў Беларусі «Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый».

Таксама ўстаноўлены для работнікаў, якія тарыфікуюцца 1–27 разрадамі, карэктуемыя каэфіцыенты да тарыфных ставак (акладаў) у памерах 3,72–0,92.

Гэта дазволіць павысіць узровень заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый у сярэднім на 19,4%, зазначыла прэс-служба.