21 снежня - прэзентацыя кнігі «Выгнаныя з роднага краю»

Гісторык Дзмітрый Матвейчык прэзентуе кнігу пра эмігрантаў XIX стагоддзя

16.12.2011 / 10:19

Выйшла ў свет кніга кандыдата гістарычных навук Дзмітрыя Матвейчыка «Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830–1870 я гады)». Яна прысвечана адной з малавядомых старонак беларускай гісторыі — эміграцыі ўдзельнікаў паўстання 1830 1831 гг.

«Кніга стала вынікам амаль дзесяці гадоў працы, — гаворыць Дз. Матвейчык, — у яе аснову пакладзена мая кандыдацкая дысертацыя. І гэтая тэма па-ранейшаму прыгвае мяне, хаця б такімі імёнамі, як Ігнат Дамейка, Адам Міцкевіч, Генрык Дмахоўскі. У далейшым мяркую працягваць свае даследаванні ў гэтым накірунку».

У кнізе раскрываюцца шматлікія аспекты жыцця і дзейнасці эмігрантаў з Беларусі і Літвы — прычыны іх выезду, іх колькасць, уплыў на грамадска-палітычны рух на радзіме, пісьменніцкая дзейнасць на чужыне і г.д. Пры напісанні кнігі аўтар выкарыстоўваў архіўныя зборы са сховішчаў Беларусі, Літвы, Польшчы і Францыі.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 21 снежня, а 18.00 у музеі «Дом Ваньковічаў» (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а).

nn.by