Мядзведзеў аб пратэстах: Людзі павінны выказацца, гэта нармальна

08.12.2011 / 15:21

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў мяркуе, што мітынгі — гэта праява дэмакратыі, але яны павінны праводзіцца строга ў адведзеных месцах і ў адпаведнасці з законам.

«У людзей павінна быць магчымасць выказацца, гэта нармальна», — сказаў Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі ў Празе.

Пры гэтым ён адзначыў, што ўсё павінна быць у «карэктнай форме, а не ўскладняць жыццё навакольным».

Паводле яго слоў, палітычная канструкцыя, якая ўзнікла пасля выбараў, адказвае інтарэсам грамадзян.