У Літву з Беларусі не пусцілі радыеактыўны груз

26.09.2011 / 14:17

Памежнікі ў Друскінінкаі (Друскенікі) не пусцілі ў Літву цягач, на якім з Беларусі везлі брыкеты з апілак з павышаным радыеактыўным фонам.

У нядзелю днём памежнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы на кантрольна-прапускным пункце Райгардас праверылі цягач DAF з прычэпам, які прыехаў з Беларусі. На транспартным сродку з беларускімі нумарамі перавозіўся груз — брыкеты з апілак.

Калі цягач заехаў на тэрыторыю кантрольна-прапускнога пункта, абсталяванне зафіксавала павышаны радыёактыўны фон. Кіроўца цягача, 50-гадовы ўкраінец, падаў асабістыя дакументы і дакументы на аўтамабіль, якія былі ў парадку.

Устаноўлена, што груз выпраменьваў радыеактыўны фон да 40 мікрарэнтген. Дапушчальная норма — 20 мікрарэнтген.

Памежнікі паведамілі аб падазроным грузе супрацоўнікам Цэнтра радыеактыўнай бяспекі. Было вырашана не дазваляць цягачу заязджаць на тэрыторыю Літвы.

У той жа дзень цягач з прычэпам быў адпраўлены назад у Беларусь.