Паркі Мінска з 12 верасня пераходзяць на восеньскі рэжым работы

09.09.2011 / 17:00

Так, Цэнтральны дзіцячы парк імя М.Горкага і парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў па аўторках, серадах, чацвяргах будуць працаваць з 14.00 да 21.00, пятніцах, суботах, нядзелях з 11.00 да 21.00, панядзелак — выхадны. Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка будзе прымаць наведвальнікаў па пятніцах, суботах, нядзелях з 11.00 да 19.00.

У такім рэжыме паркі будуць працаваць два месяцы. Рашэнне аб закрыцці сезона атракцыёнаў традыцыйна прымаецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада з папраўкай на ўмовы надвор’я. Выкарыстоўваць механізмы і электраабсталяванне ў дождж і пры тэмпературы, якая не перавышае 0 градусаў, забараняецца ў мэтах бяспекі.

У Мінску налічваецца 26 паркаў, 159 сквераў і 26 бульвараў агульнай плошчай больш як 2 тыс.га.