Лукашэнка: Будаўніцтва АЭС каштуе 7 млрд. долараў

17.06.2011 / 16:07

Будаўніцтва беларускай АЭС каштуе 7 млрд. долараў, заявіў на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка.

«Цана АЭС высокая — 7 млрд. долараў. Сацыяльная інфраструктура — 2 млрд. долараў. Крэдыты дадуць. Страху няма», — дадаў ён.

У той жа час Лукашэнка звярнуў увагу на праблему прыцягнення спецыялістаў на АЭС. Паводле яго слоў, дырэктара для станцыі «шукалі па ўсім свеце», на гэта трацяцца «велізарныя грошы». «Мы шукаем, угаворваем і, даруйце, крадзем, пераманьваем з іншых дзяржаў», — прызнаўся ён.