У Лідзе да ўдзельнікаў гулянняў выйшлі актывісткі БРСМ

16.06.2011 / 13:43

Як толькі пачалі збірацца, каля 19.00, з Дома афіцэраў, што знаходзіцца на плошчы, нейкі мужчына вывеў БРСМавак (дзяўчат гадоў па 13–14) у чырвона-зялёных уборах. І яны пачалі раздаваць «Лидскую газету» («Лидская газета» — гэта тыпу «Советской Белоруссии», толькі яшчэ пазітыўнейшая). Дзяўчаты пыталіся, ці чытаем мы «ЛГ». У адказ мы ўзялі ў іх газеты і селі на парапет. Вось навошта яны іх раздавалі — каб мы не запэцкаліся.

Андрэй, Ліда