Затрыманы прафсаюзнік Мікалай Пахабаў

08.06.2011 / 11:01

У яго знайшлі асобнікі зарэгістраванай газэты «Новы час», а таксама ўлёткі да Сацыяльнага маршу.

Юрыст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Мікалай Пахабаў накіроўваўся ў Барысаў. У Смалявіцкім раёне яго затрымаў супрацоўнік ДПС Барсукоў.

Пры аглядзе машыны ў Пахабава знайшлі некалькі дзясяткаў асобнікаў зарэгістраванай газэты «Новы час», а таксама ўлёткі з заклікам далучыцца да Сацыяльнага маршу.

Пахабава даставілі ў міліцыю Смалявіцкага раёна.