Жастачайша: дырэктар завода, дзе працаваў К., звольнены, распачатая крыміналка

па ч. 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

31.05.2011 / 22:22

За грубае парушэнне працоўных абавязкаў кіраўніка арганізацыі звольнены дырэктар Віцебскага завода трактарных запасных частак Уладзімір Федарэнка.

У дачыненні да Федарэнкі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

На гэтым прадпрыемстве працаваў абвінавачаны па справе аб выбуху ў мінскім метрапалітэне 11 красавіка.

31 мая ў Аляксандра Лукашэнкі прайшла чарговая нарада аб ходзе расследавання тэракту.