Сёння — працяг суда «НН» супраць Мінінфармацыі

Рэдакцыя дамагаецца ў судзе адмены папярэджання, якое стала падставай для пачатку працэсу аб ліквідацыі газеты.

30.05.2011 / 12:18

Пазоў "Нашай Нівы" да Міністэрства інфармацыі будзе разгледжаны ў Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Рэдакцыя «НН» дамагаецца ў судзе адмены папярэджання, вынесенага Мінінфа. Падставай для вынясення, паводле міністэрства, стала публікацыя на старонках газеты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара». На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія бралі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым.

Папярэджанне стала падставай для пачатку працэсу ліквідацыі газеты «Наша Ніва». Аднак суд па ліквідацыі выдання пакуль прыпынены, бо рэдакцыя абскарджвае папярэджанне.

Сёння а 14.30 суддзя Алена Маёрава разгледзіць справу.

Рэд.