Мінчукі пасля выбуху: відэаапытанне

Ці змяніліся мінчукі пасля 11 красавіка? Журналісты «Нашай Нівы» запісалі шэраг меркаванняў. Ці вераць мінчукі ў афіцыйную версію і хто стаіць за усім гэтым?

19.04.2011 / 23:36

Тэракт у мінскім метро 11 красавіка. Вечар, калі кожны жыхар Мінска патэлефанаваў родным. Вечар, калі пасля 17.56 навіны аб з кожнай хвілінай станавіліся ўсё болей і болей сумнымі.

Ці змяніліся мінчукі пасля 11 красавіка? Журналісты «Нашай Нівы» запісалі шэраг меркаванняў. Ці вераць мінчукі ў афіцыйную версію і хто стаіць за усім гэтым? Большасць мінчукоў апускала вочы, казала «не ведаю» ці старалася сысці ад адказу. Найбольш грунтоўныя адказы на абодва пытанні глядзіце ў відэаапытанцы:

А ці змяніўся для Вас Мінск пасля выбуху ў метро? Што памянялася ў сучаснай Беларусі пасля 11 красавіка? Выказвайцеся ў каментах.

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык