Двухгадовага хлопчыка, які пацярпеў у тэракце, выпісалі з лякарні

12.04.2011 / 15:58

Самага маленькага пацярпелага ў тэракце, Аляксея Сямілетнікава 2009 года нараджэння ў аўторак выпісалі з лякарні.

Як паведаміла намеснік галоўнага лекара бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гражына Шэйко, стан дзіцяці ацэньваецца як здавальняючы.