Генпракуратура чамусьці бачыць небяспеку ў чутках

папярэджвае аб крымінальнай адказнасці за іх распаўсюд.

12.04.2011 / 15:17

Генеральная пракуратура Беларусі папярэджвае грамадзян аб крымінальнай адказнасці за распаўсюджванне чутак аб новых фактах тэрарызму.

Як заявіў журналістам 12 красавіка намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы па расследаванні тэракта ў мінскім метро Андрэй Швед, праваахоўныя органы адсочваюць інфармацыю, звязаную з фактамі праяўлення тэрарызму, а таксама каментарыі ў СМІ ў сувязі з трагедыяй у Мінску.

12 красавіка ў Мінску пачалі распаўсюджвацца чуткі аб тым, што сёння ў сталіцы быў узарваны аўтобус маршруту № 100. Жыхары актыўна інфармавалі аб гэтым адзін аднаго, перагружаючы сотавыя сеткі.

Андрэй Швед звярнуўся да грамадзян, якія 11 красавіка з 17.40 да моманту выбуху (17.54) знаходзіліся на станцыях метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская», і папрасіў аказаць дапамогу следству.