За сакавік уклады насельніцтва ў банках зменшыліся на 1,2 трлн рублёў

11.04.2011 / 23:37

Калi ў студзенi – лютым рублёвыя i iнвалютныя дэпазiты фiзiчных асоб павялiчылiся на 2,1 трыльёна Br, то ў сакавiку яны зменшылiся амаль на 1,2 трыльёна Br.

Пры гэтым уклады у нацыянальнай валюце знiзiлiся на 1,18 трыльёна Br, а ў замежнай – на 40,4 мiльёна долараў ЗША ў эквiваленце.