Мілінкевіч: выбух выгадны тым, хто хоча справакаваць палітычныя рэпрэсіі

11.04.2011 / 22:25

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч перакананы, тэрарызм − гэта не наша гісторыя і традыцыя. Здзейсненне тэракту выгаднае тым сілам у краіне і за яе межамі, што зацікаўленыя ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі. Гэтым сілам важна справакаваць яшчэ больш жорсткія палітычныя рэпрэсіі і ў выніку руйнаваць шанец нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яе незалежнасць, заявіў ён.