Таццяна Беланогая дала канцэрт у абарону Управы БНФ

Акцыі салідарнасці амаль штодня праходзяць у офісе.

06.04.2011 / 20:26

Канцэрт прайшоў у шэрагу акцый салідарнасці, якія амаль штодня праходзяць у офісе. Там жа праходзяць кругласутачныя дзяжурствы добраахвотнікаў па ахове «Вострава свабоды».

Нагадаем, 31 сакавіка завяршыўся тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім ўжо каля 20 гадоў знаходзіцца цэнтральны офіс Партыі БНФ. ЖРЭА Савецкага раёна Мінска працягваць дамову адмаўляецца. Партыя спрабуе аспрэчыць рашэнне камунальнікаў ў Гаспадарчым судзе.

«Мяне прывяло сюды пачуццё салідарнасці — падзялілася Таццяна Беланогая -. Прычым не толькі з сітуацыяй, якая склалася вакол офіса БНФ, але, наогул, салідарнасці з тымі людзьмі, якія сталі ахвярамі апошніх палітычных падзей Офіс БНФ быў месцам, дзе я прэзентавала шмат альбомаў, у тым ліку «Бачыць свет» і апошні — Ніткі «Гэта была пляцоўка, дзе можна было сустрэцца з сябрамі, правесці канцэрт, прэзентацыю або выставу Гэта было жывое месца, дзе пульсавала жыццё».