Лівійскае тэлебачанне паказала Кадафі «у жывым эфіры»

05.04.2011 / 10:28

Лівійскае дзяржаўнае тэлебачанне паказала ў ноч на аўторак Муамара Кадафі, які прывітаў сваіх прыхільнікаў, паведамляе Reuters. Дзяржтэлебачанне сцвярджае, што гэта быў жывы эфір.

Кадафі знаходзіўся ў джыпе, які ехаў побач са сховішчам лівійскага лідара ў Трыпалі.

Відэа суправаджалі тытры: «Наш брат лідар сярод сваіх прыхільнікаў».