Куляшоў пра Дзень Волі: Калі хтосьці спакойна прыйдзе і пакладзе кветкі — калі ласка

25.03.2011 / 17:05

«Месца для правядзеньня гэтага мерапрыемства вызначана — парк Дружбы народаў. Калі ласка — там ніхто перашкаджаць ня будзе. Наадварот, яшчэ дапаможам у частцы аховы грамадзкага правапарадку».

Камэнтуючы заклікі прадстаўнікоў аргкамітэту па правядзеньні Дня Волі прыйсьці да помніка Янку Купалу і ўскласьці кветкі, кіраўнік МУС сказаў: «Калі хтосьці спакойна прыйдзе і пакладзе некалькі кветак — калі ласка. Калі яны там наладзяць мітынг-то гэта будзе расцэнена як правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства». «Усё гэта будзе пад нашым кантролем», — адзначыў міністар.