На будаўніцтве метро загінуў рабочы

17.03.2011 / 14:52

На будаўніцтве мінскага метро загінуў 23-гадовыпраходчык-машыніст.

Як паведамілі ў пракуратуры горада, няшчасны выпадак адбыўся 16 сакавіка ў 13.30 на будаўніцтве падземнага перагону паміж станцыямі «Пятроўшчына» і «Міхалова» на праспекце Дзяржынскага. Мінчанін быў смяротна траўмаваны пры правядзенні счэплівання пародапагрузачнай машыны з кантэйнерам для перавозкі зямельнай пароды.

Праверку па факце гібелі метрабудаўца праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна.