Віцэ-прэзідэнт ЗША заклікаў неадкладна вызваліць палітзняволеных

12.03.2011 / 18:50

Злучаныя Штаты Амерыкі асуджаюць урад Беларусі і заклікаюць неадкладна вызваліць палітзняволеных. Аб гэтым заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы 12 сакавіка перад трыма тысячамі малдаван на Опернай плошчы ў Кішынёве, паведамляе Асашыэйтэд Прэс.

«Мы асуджаем урад Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных», — сказаў Байдэн.

Ён адзначыў, што Еўрасаюз рыхтуецца ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускага ўрада, а таксама нагадаў, што сем кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і яшчэ каля 700 чалавек былі арыштаваны падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

«Міжнародныя аглядальнікі ўпэўнены, што вынікі сфальсіфікаваны. Трыццаць чалавек па-ранейшаму застаюцца пад вартай, сярод іх два кандыдаты — Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч», — падкрэсліў віцэ-прэзідэнт ЗША.

БелаПАН