Японскі прафесар: Не можа быць Чарнобыля ў рэактары на лёгкай вадзе

«Забруджанай акажацца тэрыторыя да 3 кіламетраў у радыусе».

12.03.2011 / 15:40

Наота Сэкімура, прафесар універсітэта Токіа, адзначыў, што верагоднасць буйной катастрофы на АЭС у Фукусіме нізкая.

«Чарнобыль немагчымы на рэактары, які працуе на лёгкай вадзе, — мяркуе ён. — У выніку страты ахаладжальніка тэмпература будзе падымацца, але гэта адначасова будзе замаруджваць рэакцыю».

«Нават пры найгоршым сцэнары адбудзецца проста выкід радыяцыі і разбурэнне абсталявання, але не атамны выбух. Калі выпуск пары будзе ажыццяўляцца па схеме, забруджанай акажацца тэрыторыя да 3 кіламетраў у радыусе».

СГ